Польскія фірмы скарачаюць сваю актыўнасьць
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.12.2018 16:04
Большасьць прамысловых прадпрыемстваў у Польшчы перастала разьвівацца.
pixabay.com/CC0
Упершыню за апошнія 4 гады, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Пра гэта сьведчаць вынікі апошніх дасьледаваньняў каньюнктуры ў прамысловым сэктары. Індэкс РМІ ўпершыню ў лістападзе бягучага года зьнізіўся да 49,5%. Гэта азначае, што, замест росту, пачалася стагнацыя, піша выданьне.
Такога не было з верасьня 2014, для большасьці польскіх экспэртаў гэта стала нечаканасьцю. Эканамісты прагназавалі, што індэкс утрымаецца на ўзроўні вышэй за 50%.
Скарачэньне прамысловай актыўнасьці зьвязана са зьмяншэньнем экспартных замоваў, у зьвязку з запаволеньнем найбольшых эўрапейскіх эканомік, у першую чаргу нямецкай. У сваю чаргу немцы пакутуюць ад гандлёвых войнаў паміж ЗША да Кітаем, апошні быў найбольшым пакупніком нямецкіх тавараў.
Усё гэта адбілася й на паляках, піша выданьне. У апошнім квартале польскі экспарт быў асноўным тормазам эканамічнага росту. Імпарт вырас значна больш за экспарт, што скараціла рост ВУП Польшчы на 1%. Горш за тое, цяпер фірмы кажуць пра зьмяншэньне замоваў і плянуюць абмяжоўваць прамысловую вытворчасьць на бліжэйшыя 12 месяцаў, піша выданьне.
юл