Logo Polskiego Radia
Print

Злодзеі прыдумваюць новыя спосабы крадзяжоў з банкаўскіх рахункаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.01.2019 12:08
У прадпрымальніка скралі звыш 1,1 млн. злотых па падробленым пасьведчаньні асобы.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Gazeta Wyborcza» апісвае ўсё больш дзёрзкія крадзяжы сродкаў з банкаўскіх рахункаў. Прыводзіць прыклад варшаўскага прадпрымальніка Юзэфа Крука, якога злодзеі абакралі на больш за адзін мільён злотых. Гэтыя грошы павінны былі пайсьці на заработную плату супрацоўнікаў яго фірмы. Віртуальны крадзеж стаў магчымы, паколькі зламысьнікі падрабілі яго пасьведчаньне асобы (dowód osobisty – унутраны пашпарт у Польшчы – рэд.). Яны зрабілі гэтак званае калекцыянэрскае пасьведчаньне. Гэта верная копія сапраўднага дакумэнту, але тут быў здымак іншай асобы. Такую копію можна купіць у інтэрнэце. Гэта цалкам легальная рэч, але нельга гэтым дакумэнтам карыстацца падчас розных дзелавых зьдзелак.

Акрамя таго, што злодзеі ўкралі ў Крука грошы з банкаўскага рахунку, яны таксама пачалі браць крэдыты на ягонае імя ў розных банках. Цяпер у яго ўжо дзевяць крэдытаў, а ніводнага ён асабіста не браў. Як гэта было магчыма? Ключом да рахунку была сім-картка яго тэлефону. Зламысьнікі зьвярнуліся па дублікат карткі менавіта з калекцыянэрскім пасьведчаньнем асобы са здымкам зусім іншага чалавека, але дадзенымі Крука.

Крадзеж асабістых дадзеных з мэтаю выкарыстаньня іх у злачынных мэтах – гэта новы від злачынства. Злодзеі карыстаюцца прабеламі ў сыстэмах бясьпекі банкаў ды прадпрыемстваў тэлефоннай сотавай сувязі. Юзэф Крук – выключэньне, паколькі ў яго ўкралі вялізную суму грошай, таму ён, канешне, будзе судзіцца з прадпрыемствам Play, якое выдала злодзеям дублікат яго сім-карткі. Але пераважна ахвяры зламысьнікаў самі сплачваюць не свае даўгі, калі гэта 500-1000 злотых, паколькі кошты судовага працэсу значна перавышаюць дадзеныя сумы.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт