Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне загаварылі пра "халодны мір" з Расеяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.01.2019 16:15
  • халодны мір.mp3
Гучаць прапановы пра новы мірны плян, міратворчую місію ААН або абнаўленьне Менскіх мірных дамоўленасьцяў.
Foto: EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

У апошнія дні тэма мірнага ўрэгуляваньня украінска-расейскага канфлікт зноў зьявілася ў міжнароднай павестцы дня. Гучаць прапановы пра новы мірны плян, міратворчую місію ААН або абнаўленьне Менскіх мірных дамоўленасьцяў. Далейшае абмеркаваньня ды рэалізацыя найбольш верагодна пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі.

Ажыўленьне ў перамоўным працэсе адносна канфлікту ва Ўсходняй Украіне пачалося пры канцы мінулага году. Тады спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдык прадставіў плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне. На днях сталі вядомыя падрабязнасьці згаданага пляну. Ён палягае на тым, каб АБСЭ ды ААН аб’ядналі высілкі па рэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе. Павінна зьявіцца адзіная міжнародная міратворчая місія, якая будзе весьці маніторынг сытуацыі, кантраляваць выбары, адказваць за бясьпеку.

Па-другое, дадзенае рашэньне павінны падтрымаць кіраўнікі краін «нарманскай чацьвёркі» Украіна, Расея, Францыя ды Нямеччына. Урэшце, трэці момант, павінна быць створаная Эўрапейскае агенцтва па аднаўленьню Данбасу, якое створыць пераходную адміністрацыю ААН, якая будзе адсочваць выкананьне дамоўленасьці па рэінтэграцыі непадкантрольных раёнаў Данбасу ў прававое поле Ўкраіны.

З цікавасьцю на дадзены плян глядзяць у Эўропе. Так міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў у Брусэлі, што варта ўзяць пад увагу сцэнар урэгуляваньня праз міратворчую місію ААН у Данбасе.

Яцэк Чапутовіч: Для нас важна, каб праблема нападу на Ўкраіне заставалася не зьнікала з парадку міжнароднай супольнасьці, у тым ліку Арганізацыі Аб’яднаных нацый. Варта засяродзіцца над новымі ініцыятывамі, якія наблізіць нас да вырашэньня канфлікту. Гэта магла бы быць накіраваньне міратворчай місіі ААН ва Ўкраіне, альбо спэцыяльнага прадстаўніка Генэральнага сакратара ААН па справах Украіны.

Аднак далёка ня ўсе пакуль падтрымліваюць дадзеную прапанову. Украінскі прадстаўнік у ТКГ па мірнаму ўрэгуляваньню Яўген Марчук заявіў, што новы мірны плян не стаў пакуль прадметаў перамоваў. Тым больш, што ва Ўкраіне з вялікай павагай ставяцца да Беларусі ды яе кіраўніка.

Яўген Марчук: Я даўно ў палітыцы, таму шчыра скажу, што на такім чалавечым узроўні, стаўленьне да Беларусі ды ейнага прэзыдэнта ва Ўкраіне вельмі пазытыўнае.

Таксама дадзеная прапанова не выклікала інтарэсу ў Менску. Падчас сустрэчы працоўных падгруп Трохбаковай кантактнай групы, якая праходзіць у Менску, беларускія ўлады нагадалі, што першыя мірныя перамовы пачаліся менавіта ў беларускай сталіцы ў адказ на просьбу Кіева.

Аляксандар Лукашэнка: Украіна – родная для нас краіна. Калі да нас зьвярнуўся Пятро Парашэнка, мы зрабілі ўсё, каб арганізаваць фармат на найлепшым узроўні.

У сваю чаргу ў самой Украіне гучаць меркаваньні, што тэма мірнага ўрэгуляваньня Данбасу актывізавалася цяпер у зьвязку з перадвыбарчай кампаніяй ва Ўкраіне. Ва ўкраінскім грамадзтве ёсьць запатрабаваньне на мір, што спрабуюць выкарыстаць палітыку для павялічэньня сваёй электаральнай папулярнасьці. Ажыўленьне перамоўных працэсаў варта чакаць не раней завяршэньня выбараў ва Ўкраіне, мяркуе ўкраінскі палітоляг Вадзім Карасёў.

Вадзім Карасёў: Новы мірны плян зьвязаны з выбарамі ва Ўкраіне. Цяпер ёсьць вялікі грамадзкі запыт пра мір, вось таму Парашэнка адклаў у бок "армію, віру ды мову", а пачаш гаварыць пра "хялодны мір" з Расеяй. Да таго ж з грамадзкіх настрояў вынікае, што новаабраны парлямэнт зможа ппрагаласаваць за больш кампрамісны варыянт. Аднак, цяпер рана казаць больш канкрэтна. Выбар пляна ды рэалізацыя пачнуцца пасьля выбараў.

Мірнае ўрэгуляваньне ва Ўкраіне стала тэмай дыскусій у Эўропе ды Менску. Эўрапейскія палітыкі хацелі б прапанаваць новы фармат урэгуляваньня канфлікту, нават ідзецца пра міратворчую місію ААН. У Менску ставяцуь на працяг працы Трохбаковай кантактнай групы. Украінскія экспэрты мяркуюць, што да выбараў ва Ўкраіне ніякі канкрэтны плян не будзе рэалізаваны.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт