Logo Polskiego Radia
Print

Савецкая зброя зьнікне з Войска Польскага

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.03.2019 18:20
  • Савецкая зброя зьнікне з Польскага Войска.mp3
«Дагэтуль мы маем мноства гэтага старога постсавецкага абсталяваньня, яно даўно ўжо павінна было перайсьці ў другасную сыравіну».
Цырымонія прысваеньня генэральскіх званьняў Цырымонія прысваеньня генэральскіх званьняў PAP/Radek Pietruszka

Савецкая зброя зьнікне з Польскага Войска
З нагоды 20 гадавіны ўступленьня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны Альянс, прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда прысвоіў генэральскія званьні. Падчас вайсковых урачыстасьцяў у Варшаве генэральскае званьне атрымалі 5 польскіх афіцэраў.
У сераду 13 сакавіка Галоўнакамандуючы Польскага Войска прэзыдэнт Анджэй Дуда прысвоіў генэральскія званьні камандуючаму 3-ай Ракетнай брыгады Паветранай абароны палкоўніку Анжэю Дамброўскаму, камандзіру 3 Флятыліі капітану 1-га рангу Міраславу Юркаўлянцу, камандуючаму15-ай Гежыцкай мэханізаванай брыгады палкоўніку Норбэрту Іваноўскаму. Таксама генэралам стаў шэф Інспэкцыі Міністэрства нацыянальнай абароны па пытаньнях бясьпекі палётаў палкоўнік Робэрт Церняк. Адметным зьяўляецца факт атрыманьня генэральскіх пагонаў палкоўнікам Робэртам Малэндай, які на пачатку лютага быў прызначаны на пасаду ўпаўнаважанага Міністэрства абароны па пытаньнях стварэньня Войскаў кібэрнэтычнай абароны.
Падчас урачыстасьцяў у Прэзыдэнцкім Палацы ў Варшаве Анджэй Дуда падкрэсьліў, што атрыманьне генэральскага званьня накладае на афіцэраў вялікую адказнасьць.
Анджэй Дуда: З аднаго боку, гэта пэўнае падсумаваньне вашай папярэдняй службы. Прысваеньне генэральскага званьня даказвае, што вашая служба ацэньваецца як вельмі добрая альбо як узорная. Гэта пацьвярджэньне таго, што вы служылі на карысьць Айчыны, на карысьць Польшчы, а не для рэалізацыі прыватных інтарэсаў. Вы служылі для агульнага дабра, для Польшчы, для ўсіх грамадзянаў. З іншага боку, перадусім на вас ускладзеныя вялікія абавязацельствы. Панове, я хачу, каб успрынялі прысваеньне генэральскіх званьняў, як абавязак яшчэ больш адказнай службы.
Падчас сваёй прамовы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьвярнуў асаблівую ўвагу на вострую патрэбу, як мага хутчэй адмовіцца ад савецкага вайсковага абсталяваньня й зброі.
Нагадаем, тыдзень таму ў сувязі з катастрофай МіГ-29 з Базы тактычнай авіяцыі ў Мінску-Мазавецкім, прэзыдэнт Дуда склікаў пасяджэньня Бюро нацыянальнай бясьпекі. Тады Польскі лідэр запатрабаваў неадкладна замяніць савецкія апараты на баявыя самалёты пятага пакаленьня.
Падчас цырымоніі ўручэньня генэральскіх званьняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў замяніць ужо ўсю постсавецкую ваеннае абсталяваньне.
Анджэй Дуда: Трэба цалкам адыйсьці ад абсталяваньне, якое мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдняй эпохі, мы ўжо даўно павінны былі гэта зрабіць. Мы павінны забясьпечыць стандарты Паўночнаатлянтычнага Альянсу, у першую чаргу я маю на ўвазе інфраструктуру. Гэта справа абавязковае, мы павінны гэта зрабіць, калі сапраўды разьлічваем на тое, каб польская армія сучаснай. Дагэтуль мы маем мноства гэтага старога постсавецкага абсталяваньня. Яно даўно ўжо павінна было перайсьці ў другасную сыравіну і гэта наша вялікае заданьне.
На ўрачыстасьці Анджэй Дуда таксама адказаў крытыкам мадэрнізацыі Войска Польскага.
Анджэй Дуда: Магчыма зьявяцца тыя, хто будзе крытыкаваць такое рашэньне. Ужо зьвяліся крытыкі мадэрнізацыі. З жалем прымаю крытыку ад людзей, які самі не мелі сьмеласьці распачаць гэты працэс, не былі ў стане вылучыць грошы на мадэрнізацыю. Магчыма ім не хапіла інтэлектуальных здольнасьцяў, каб знайсьці сродкі для польскай арміі. Магчыма яны мелі слабую пазыцыю дзеля ажыцьцяўленьня гэтых мэтаў. У пэўным сэнсе яны былі няўдачнікамі.
Нагадаем, цырымонія прызваньне генэральскіх званьняў адбылася ў сувязі з 20-годздзьем далучэньня Польшчы да блёку NATO.

З нагоды 20 гадавіны ўступленьня Польшчы ў Паўночнаатлянтычны Альянс, прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда прысвоіў генэральскія званьні. Падчас вайсковых урачыстасьцяў у Варшаве генэральскае званьне атрымалі 5 польскіх афіцэраў.

У сераду 13 сакавіка Галоўнакамандуючы Польскага Войска прэзыдэнт Анджэй Дуда прысвоіў генэральскія званьні камандуючаму 3-ай Ракетнай брыгады Паветранай абароны палкоўніку Анжэю Дамброўскаму, камандзіру 3-ай Флятыліі капітану 1-га рангу Міраславу Юркаўлянцу, камандуючаму 15-ай Гежыцкай мэханізаванай брыгады палкоўніку Норбэрту Іваноўскаму. Таксама генэралам стаў шэф Інспэкцыі Міністэрства нацыянальнай абароны па пытаньнях бясьпекі палётаў палкоўнік Робэрт Церняк. Адметным зьяўляецца факт атрыманьня генэральскіх пагонаў палкоўнікам Робэртам Малэндай, які на пачатку лютага быў прызначаны на пасаду ўпаўнаважанага Міністэрства абароны па пытаньнях стварэньня Войскаў кібэрнэтычнай абароны.

Падчас урачыстасьцяў у Прэзыдэнцкім Палацы ў Варшаве Анджэй Дуда падкрэсьліў, што атрыманьне генэральскага званьня накладае на афіцэраў вялікую адказнасьць.

Анджэй Дуда: З аднаго боку, гэта пэўнае падсумаваньне вашай папярэдняй службы. Прысваеньне генэральскага званьня даказвае, што вашая служба ацэньваецца як вельмі добрая альбо як узорная. Гэта пацьвярджэньне таго, што вы служылі на карысьць Айчыны, на карысьць Польшчы, а не для рэалізацыі прыватных інтарэсаў. Вы служылі для агульнага дабра, для Польшчы, для ўсіх грамадзянаў. З іншага боку, перадусім на вас ускладзеныя вялікія абавязацельствы. Панове, я хачу, каб вы успрынялі прысваеньне генэральскіх званьняў, як абавязак яшчэ больш адказнай службы.

Падчас сваёй прамовы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьвярнуў асаблівую ўвагу на вострую патрэбу, як мага хутчэй адмовіцца ад савецкага вайсковага абсталяваньня й зброі.

Нагадаем, тыдзень таму ў сувязі з катастрофай МіГ-29 з Базы тактычнай авіяцыі ў Мінску-Мазавецкім, прэзыдэнт Дуда склікаў пасяджэньня Бюро нацыянальнай бясьпекі. Тады Польскі лідэр запатрабаваў неадкладна замяніць савецкія апараты на баявыя самалёты пятага пакаленьня.Падчас цырымоніі ўручэньня генэральскіх званьняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў замяніць ужо ўсю постсавецкую ваеннае абсталяваньне.

Анджэй Дуда: Трэба цалкам адыйсьці ад абсталяваньне, якое мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдняй эпохі, мы ўжо даўно павінны былі гэта зрабіць. Мы павінны забясьпечыць стандарты Паўночнаатлянтычнага Альянсу, у першую чаргу я маю на ўвазе інфраструктуру. Гэта справа абавязковае, мы мусім гэта зрабіць, калі сапраўды разьлічваем на тое, каб польская армія была сучаснай. Дагэтуль мы маем мноства гэтага старога постсавецкага абсталяваньня. Яно даўно ўжо павінна было перайсьці ў другасную сыравіну й гэта наша вялікае заданьне.

На ўрачыстасьці Анджэй Дуда таксама адказаў крытыкам мадэрнізацыі Войска Польскага.

Анджэй Дуда: Магчыма зьявяцца тыя, хто будзе крытыкаваць такое рашэньне. Ужо зьвяліся крытыкі мадэрнізацыі. З жалем прымаю крытыку ад людзей, які самі не мелі сьмеласьці распачаць гэты працэс, не былі ў стане вылучыць грошы на мадэрнізацыю. Магчыма ім не хапіла інтэлектуальных здольнасьцяў, каб знайсьці сродкі для польскай арміі. Магчыма яны мелі слабую пазыцыю дзеля ажыцьцяўленьня гэтых мэтаў. У пэўным сэнсе яны былі няўдачнікамі.

Цырымонія прысваеньня генэральскіх званьняў адбылася ў сувязі з 20-годздзьем далучэньня Польшчы да блёку NATO.

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт