Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы аддзел ІНП: Новую заяву пра «Бурага» з намі не кансультавалі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2019 13:41
У панядзелак польскі Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў новую ацэнку дзяньняў Рамуальда Райса «Бурага».
Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Photo:By nieznany - NAC [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31383955

Gazeta Wyborcza
У панядзелак польскі Інстытут нацыянальнай памяці паставіў пад сумнеў вынікі свайго ж сьледзтва 14-гадовай даўніны. У 2005 годзе пракурор Дарыюш Альшэўскі высьветліў, што дзейнасьць Рамуальда Райса «Бурага» мела прыкметы генацыду, паколькі акцыя пацыфікацыі падляскіх вёсак была скіраваная супраць праваслаўных.
Цяпер ІНП інфармуе, што сьледзтва пракурора Альшэўскага зьяўляюцца «ў многіх месцах памылковым». А нават, што частка сьцьвярджэньняў «не адпавядае рэчаіснасьці». Інстытут грунтуецца на дасьледаваньнях кандыдата навук Казімежа Краеўскага і адваката Гжэгажа Вансоўскага, якія ў адным з артыкулаў напісалі, што «Буры» ня меў у плянах зьнішчэньне беларускіх жыхароў часткова ці цалкам, паколькі «меў магчымасьці, каб падпаліць ня пяць, але значна больш беларускіх вёсак пад Бельскам Падляскім».
Паведамленьне на старонцы ІНП не падпісанае. Пра акалічнасьці публікацыі паведамленьня GW запытала выконваючую абавязкі дырэктара бюро інфармацыі і грамадзкай камунікацыі Дароту Качваньску-Каліту. «Была выдадзеная кніга пра капітана Рамуальда Райса «Бурага», аўтары якой прадставілі новыя факты», – адказала працаўніца ІПН на пытаньне пра прычыны публікацыі. Гаворка ідзе пра біяграфію «Бурага», якую напісаў Міхал Астапюк з ольштынскага аддзелу ІНП.
«Паведамленьне з намі не кансультавалі. Я ня ведаў, што яно будзе апублікаванае. Нас пра гэта ніхто не інфармаваў, – гаворыць GW пракурор Анджэй Пазорскі, кіраўнік сьледчага аддзелу ІНП. – Заява ня мае юрыдычнай сілы. Справа супраць чалавецтву спыненая. У дадзены момант я ня бачу прычын, каб распачынаць справу зноў. Я азнаёмлюся з кніжкай».

Gazeta Wyborcza

У панядзелак польскі Інстытут нацыянальнай памяці паставіў пад сумнеў вынікі свайго ж сьледзтва 14-гадовай даўніны. У 2005 годзе пракурор Дарыюш Альшэўскі высьветліў, што дзейнасьць Рамуальда Райса «Бурага» мела прыкметы генацыду, паколькі акцыя пацыфікацыі падляскіх вёсак была скіраваная супраць праваслаўных.

Цяпер ІНП інфармуе, што сьледзтва пракурора Альшэўскага зьяўляецца «ў многіх месцах памылковым». А нават, што частка сьцьвярджэньняў «не адпавядае рэчаіснасьці». Інстытут грунтуецца на дасьледаваньнях кандыдата навук Казімежа Краеўскага і адваката Гжэгажа Вансоўскага, якія ў адным з артыкулаў напісалі, што «Буры» ня меў у плянах зьнішчэньня беларускіх жыхароў часткова ці цалкам, паколькі «меў магчымасьці, каб падпаліць ня пяць, але значна больш беларускіх вёсак пад Бельскам Падляскім».

Паведамленьне на старонцы ІНП не падпісанае. Пра акалічнасьці публікацыі паведамленьня GW запытала выконваючую абавязкі дырэктара бюро інфармацыі і грамадзкай камунікацыі Дароту Качваньску-Каліту. «Была выдадзеная кніга пра капітана Рамуальда Райса «Бурага», аўтары якой прадставілі новыя факты», – адказала працаўніца ІПН на пытаньне пра прычыны публікацыі. Гаворка ідзе пра біяграфію «Бурага», якую напісаў Міхал Астапюк з ольштынскага аддзелу ІНП.

«Паведамленьне з намі не кансультавалі. Я ня ведаў, што яно будзе апублікаванае. Нас пра гэта ніхто не інфармаваў, – гаворыць GW пракурор Анджэй Пазорскі, кіраўнік сьледчага аддзелу ІНП. – Заява ня мае юрыдычнай сілы. Справа супраць чалавецтву спыненая. У дадзены момант я ня бачу прычын, каб распачынаць справу зноў. Я азнаёмлюся з кніжкай».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт