Logo Polskiego Radia
Print

Ці афіцыйны Менск зацікавіўлены ўдзелам у перапахаваньні Каліноўскага?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2019 15:06
  • Постаць Каліноўскага.mp3
П. Усаў: Постаць Каліноўскага ў сучаснай ідэалёгіі не разглядаецца як сымбаль змаганьня за беларускую незалежнасьць.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Андрусь Горват напісаў адкрыты ліст Уладзіміру Макею пра пахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Афіцыйны Менск не праяўляў цікавасьці да ўдзелу ва ўрачыстасьці.
Пасьля пісьменьнік напісаў у фэйсбуку, што яму «пазванілі з Міністэрства замежных спраў, каб падзякаваць за ліст, выбачыцца за недастатковую актыўнасьць і запэўніць у сур'ёзным стаўленьні да постаці Кастуся Каліноўскага і гісторыі са знаходкай яго парэштак. Абяцалі зрабіць усё магчымае, каб нам не было сорамна. Я веру, што так і будзе. Вялікі дзякуй».
Паводле палітоляга Паўла Ўсава, уся праблема ў тым, што постаць Каліноўскага ў сучаснай беларуская дзяржаўнай ідэалёгіі не разглядаецца як сымбаль змаганьня за беларускую незалежнасьць.
П. Усаў: Наадварот, усімі магчымымі спосабамі адбываецца пэўная дыскрэдытацыя постаці Каліноўскага. Гэта таксама зьвязана з тым, што беларускія ўлады намагаюцца надалей праводзіць савецкую прапаганду і ствараць савецкую сыстэму поглядаў і сымбаляў, а Каліноўскі не падыходзіць да гэтай сыстэмы. Каліноўскі супярэчыць словам Лукашэнкі пра еднасьць Беларусі і Расеі, бо Каліноўскі пісаў у сваіх лістах, што пакуль маскаль будзе над Беларусьсю, то яе народ ніколі ня будзе шчасьлівым. Варта ўзгадаць словы Марзалюка пра тое, што чалавек, які назваў праваслаўе сабачай верай, ня можа быць сымбалем беларускага народу, беларускай дзяржаўнасьці. Акрамя таго, Каліноўскі зьяўляецца важнай постацьцю барацьбы з аўтарытарызмам для апазыцыі, ці нацыянальна арыентаванага грамадзтва. Таму Лукашэнка намагаецца дыстансавацца ад Каліноўскага, ад тых падзей, якія адбываюцца зараз у сувязі з археалягічнымі раскопкамі і знаходкай парэшткаў Каліноўскага. Словы, якія гучаць з вуснаў МЗС, гэта хутчэй намаганьне захаваць твар, а не сапраўдныя намаганьні ўшанаваць памяць і постаць Кастуся Каліноўскага.

У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да публічнага "лінчаваньня" чыноўнікаў у кароўніку і Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі.

Слухайце далучаны гукавы файл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт