Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад ідзе на абвастрэньне канфлікту з настаўнікамі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.04.2019 17:17
Жорсткая пазыцыя ўраду тлумачыцца павышэньнем рэйтынгу падтрымкі правячай партыі ды паніжэньнем грамадзкай падтрымкі для забастоўкі настаўнікаў.
Школьная заля. Фота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public DomainШкольная заля. Фота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public DomainФота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад ідзе на абвастрэньне канфлікту з настаўнікамі, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna. Учорашні экзамэн навучэнцаў гімназій прадэманстраваў, што пакуль у супрацьстаяньні паміж урадам і настаўніцкім прафсаюзам перамагае першы. Урад знайшоў амаль 3 тысячы чалавек з пэдагагічнай адукацыяй, якія замянілі бастуючых настаўнікаў і правялі экзамэны для навучэнцаў апошняй клясы гімназій па ўсёй Польшчы. Праз страйк іспыты былі сарваныя толькі ў трох установах асьветы.
Па ўсёй Польшчы падрыхтавана каля 7 тысяч чалавек, яны ў любы момант гатовыя аказаць падтрымку школам у правядзеньне экзамэнаў. Урад арганізаваў агромністую групу падтрымкі, якая складаецца з пэнсіянэраў ды беспрацоўных з пэдагагічнай адукацыяй. Чарговае праверка сілы страйкуючых настаўнікаў і прафсаюзаў адбудзецца падчас іспыты ў 8 клясах ды падчас матуры – то-бок атэстату сталасьці.
Забастоўка польскіх настаўнікаў працягваецца ўжо чацьвёрты дзень, прафсаюзы дамагаюцца істотнага падвышэньня заробкаў. На дадзены момант урад прапанаваў павялічэньне заробкаў за большую колькасьць працоўных гадзін. Прафсаюзы адхілілі прапанову ўраду.
Жорсткая пазыцыя ўраду падчас перамоваў з настаўніцкімі прафсаюзамі тлумачыцца павышэньнем рэйтынгу падтрымкі правячай партыі ды паніжэньнем грамадзкай падтрымкі для забастоўкі настаўнікаў.
Амаль відавочнай стала будучая адстаўка міністра адукацыі Анны Залеўскай. Правячая партыя «Права й справядлівасьць» ня можа паддацца ціску пратэстоўцаў і пакуль адкладае адстаўку. Аднак конкурс на пераемніка Залеўскай ужо пачаўся, падсумоўвае Dziennik Gazeta Prawna.

Учорашні экзамэн навучэнцаў гімназій прадэманстраваў, што пакуль у супрацьстаяньні паміж урадам і настаўніцкім прафсаюзам перамагае першы.

Урад знайшоў амаль 3 тысячы чалавек з пэдагагічнай адукацыяй, якія замянілі бастуючых настаўнікаў і правялі экзамэны для навучэнцаў апошняй клясы гімназій па ўсёй Польшчы. Праз страйк іспыты былі сарваныя толькі ў трох установах асьветы.

Па ўсёй Польшчы падрыхтавана каля 7 тысяч чалавек, яны ў любы момант гатовыя аказаць падтрымку школам у правядзеньне экзамэнаў. Урад арганізаваў агромністую групу падтрымкі, якая складаецца з пэнсіянэраў ды беспрацоўных з пэдагагічнай адукацыяй. Чарговае праверка сілы страйкуючых настаўнікаў і прафсаюзаў адбудзецца падчас іспыты ў 8 клясах ды падчас матуры – то-бок атэстату сталасьці.

Забастоўка польскіх настаўнікаў працягваецца ўжо чацьвёрты дзень, прафсаюзы дамагаюцца істотнага падвышэньня заробкаў. На дадзены момант урад прапанаваў павялічэньне заробкаў за большую колькасьць працоўных гадзін. Прафсаюзы адхілілі прапанову ўраду.

Жорсткая пазыцыя ўраду падчас перамоваў з настаўніцкімі прафсаюзамі тлумачыцца павышэньнем рэйтынгу падтрымкі правячай партыі ды паніжэньнем грамадзкай падтрымкі для забастоўкі настаўнікаў.Амаль відавочнай стала будучая адстаўка міністра адукацыі Анны Залеўскай. Правячая партыя «Права й справядлівасьць» ня можа паддацца ціску пратэстоўцаў і пакуль адкладае адстаўку. Аднак конкурс на пераемніка Залеўскай ужо пачаўся.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт