Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў вэрнісаж выставы «Янка Купала ў дыялёгу культур» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2017 19:15
  • выстава.mp3
Магчыма, ня ўсім вядома, што Купала сваю паэтычную творчасьць пачынаў ад пісаньня вершаў па-польску.

У варшаўскім Культурным цэнтры Беларусі прайшоў вэрнісаж выставы «Янка Купала ў дыялёгу культур». Экспазыцыя падрыхтаваная Дзяржаўным літарутурным музэем Янкі Купалы. Пры ўваходзе на вэрнісаж яго ўдзельнікі атрымалі фота славутага, на адвароце якога былі розныя вершы Купалы на розных мовах. На адкрыцьці прагучалі творы Янкі Купалы па-беларуску, польску, летувіску ды ўкраінску, прачытаныя ўдзельнікамі вэрнісажу.

/

Выставу ж урачыста адкрыў пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, які прачытаў верш народнага паэта на роднай мове ў бліскучай акторскай інтэрпрэтацыі.

Пасол
Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў

Дарэчы, на выставе можна было даведацца пра цікавыя факты з жыцьця беларускага песьняра. Магчыма, што ня ўсім вядома, што Янка Купала сваю паэтычную творчасьць пачынаў ад пісаньня вершаў па-польску, і толькі пазьней зьявілася беларуская мова. Дакладна вядома, што 15 ліпеня 1903 года Янка Купала лацініцай напісаў свой першы верш па-беларуску. Гэты верш – «Мая доля».

Алена
Алена Ляшковіч – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы

Пра выставу й жыцьцёвы шлях Янкі Купалы распавядаюць Міхаіл Рыбакоў – дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі й дарадчык амбасады Беларусі ў Польшчы, і Алена Ляшковіч – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы. Сюжэт падрыхтаваў Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

фота аўтара

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт