Беларусь ірвецца на рынак электрамабіляў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.11.2017 15:30
Афіцыйны Менск хоча стаць піянэрам вытворчасьці электрамабіляў у рэгіёне.
Foto: pixabay.com/CC0
Апошнія месяцы прынесьлі сэнсацыю на беларускам аўтарынку. У краіне запрацаваў кітайскі аўтазавод. Улады краіны плянуюць пачаць выраб электрамабіляў.
17 лістапада беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў з заклікам пачаць выпуск беларускіх электрамабіляў. Гэтыя словы прагучалі пра нагодзе адкрыцьця новага заводу па вырабу аўтамабіляў фірмы BelGee. Гэта сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства, якое займаецца зборкай у Беларусі аўтамабіляў на базе кітайскай маркі Geely. Беларускія ўлады зьвязваюць вялізарныя чаканьні з гэтым заводам. Ідзецца пра выраб і продаж да 120 тысяч аўт у год. Гэтую прапанову Менск хоча ўзбагаціць яшчэ і электрамабілямі. Уражаны прадукцыяй амэрыканскай фірмы Tesla, Лукашэнка загадаў беларускім вытворцам зрабіць свай адпаведнік.
Дарэчы Менск не адзіны ў рэгіёне прыхільнік электрамабіляў. Так у суседніх Маскве ды Варшаве таксама выношваюць амбітныя пляны па пераходу на электрамабілі. Расейскі ўрад абяцае шырокую праграму падтрымкі для разьвіцьця сваёй электрамабільнай індустрыі. Польскае кіраўніцтва казала пра пляны праз 5 год вырабіць мільён электрамабіляў.
Ці зможа Беларусь апярэдзіць суседзяў ды стаць піянэрам у вытворчасьці электрамабіляў у рэгіёне, пра гэта мы запыталіся ў аналітыка Цэнтра Астрагорскага Вадзіма Смока, які напісаў вялікі артыкул на гэтую тэму.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юрась Ліхтаровіч