Logo Polskiego Radia
Print

Лёс Украіны вырашаецца ў Стамбуле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.09.2018 15:01
Працэс станаўленьня паўнавартаснай аўтакефаліі можа суправаджацца небясьпечнымі наступствамі.
Кіеў.Кіеў.Photo: Katatonia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лёс Украіны вырашаецца ў Стамбуле
У суботу ў Стамбуле распачалася трохдзённая нарада біскупаў канстантынопальскага патрыярхату, які духоўна правадырнічае ўсім праваслаўным на Сьвеце. Для Ўкраіны гэтая сустрэча мае надзвычайнае значэньне, бо менавіта там вырашаецца лёс Украінскай праваслаўнай царквы кіеўскага патрыярхату, якая з 1992 году змагаецца за аўтакефалію, то-бок незалежнасьць, інфармуе газэта Rzeczpospolita.
Канчатковае рашэньне аб прадстаўленьні аўтакефаліі, праўдападобна, будзе прынятае на пачатку кастрычніка падчас сыноду біскупаў. Дагэтуль канстантынопальскі патрыярхат пазьбягаў адкрытага канфлікту з самай заможнай і шматлікай сярод праваслаўных, расейскай царквой.
На мінулым тыдні ў пятніцу адбылася асабістая сустрэча патрыярха Маскоўскага Кірыла з патрыярхам Канстантынопаля Барталамеем. Кірыл накіраваўся ў Стамбул асабіста пераконваць Барталамея ў тым, каб ён не пагаджаўся на аўтакефалію для Ўкраіны.
Аднак, гледзячы па ўсяму гэтая размова была вельмі складанае й яна не прынесла чаканых для Масквы вынікаў. Пра гэта сьведчыць відэазапіс на якім, бачна як пасьля сустрэчы патрыярхаў ахоўнікі Кірыла прыносяць паднос з напоямі, прадстаўнікі расейскай царквы бяруць келіхі, у сваю чаргу патрыярх Барталамей разам з канстантынопальскімі клеркамі дэманстратыўна не кранаюцца келіхаў з напоем.
Таксама на карысьць, таго сьцьвярджэньня, што перамовы паміж экзархамі прайшлі ў надзвычай складанай атмасфэры прамаўляе той факт, што пасьля сустрэчы патрыярх Кірыл выступіў з вострай заявай. Карыстаючыся ўсімі магчымымі сродкамі расейскай прапаганды, патрыярх Кірыл (у міру Ўладзімер Гундзяеў) распаўсюдзіў пагрозьліваю заявай. У якой сярод іншага заяўлялася, што ў выпадку расколу сьвятой Русі будучыня ўсяго праваслаўя становіцца невядомай.
Аўтакефалія Ўкраінскай праваслаўнай царквы стане лёсавызначальным момантам у сучаснай гісторыі Ўкраіны, аднак працэс станаўленьня паўнавартаснай аўтакефаліі можа суправаджацца вельмі небясьпечнымі наступствамі, бо Масква ўжо пачала шукаць хаўрусьнікаў у змаганьні зь Кіеўскім патрыярхатам, падсумоўвае Rzeczpospolita.


У суботу ў Стамбуле распачалася трохдзённая нарада біскупаў Канстантынопальскага патрыярхату, які духоўна правадырнічае ўсім праваслаўным на Сьвеце. Для Ўкраіны гэтая сустрэча мае надзвычайнае значэньне, бо менавіта там вырашаецца лёс Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, якая з 1992 году змагаецца за аўтакефалію, то-бок незалежнасьць, інфармуе газэта Rzeczpospolita.

Канчатковае рашэньне аб прадстаўленьні аўтакефаліі, праўдападобна, будзе прынятае на пачатку кастрычніка падчас сыноду біскупаў. Дагэтуль Канстантынопальскі патрыярхат пазьбягаў адкрытага канфлікту з самай заможнай і шматлікай сярод праваслаўных, расейскай царквой.

На мінулым тыдні ў пятніцу адбылася асабістая сустрэча Патрыярха Маскоўскага Кірыла з Патрыярхам Канстантынопаля Барталамеем. Кірыл накіраваўся ў Стамбул асабіста пераконваць Барталамея ў тым, каб ён не пагаджаўся на аўтакефалію для Ўкраіны.

Аднак, гледзячы па ўсяму, гэтая размова была вельмі складанае й яна не прынесла чаканых для Масквы вынікаў. Пра гэта сьведчыць відэазапіс на якім, бачна як пасьля сустрэчы патрыярхаў ахоўнікі Кірыла прыносяць паднос з напоямі, прадстаўнікі расейскай царквы бяруць келіхі, у сваю чаргу патрыярх Барталамей разам з канстантынопальскімі клеркамі дэманстратыўна не кранаюцца келіхаў з напоем.

Таксама на карысьць, таго сьцьвярджэньня, што перамовы паміж экзархамі прайшлі ў надзвычай складанай атмасфэры прамаўляе той факт, што пасьля сустрэчы Патрыярх Кірыл выступіў з вострай заявай. Карыстаючыся ўсімі магчымымі сродкамі расейскай прапаганды, Патрыярх Кірыл (у міру Ўладзімер Гундзяеў) распаўсюдзіў пагрозьліваю заявай. У якой сярод іншага паведамлялася, што ў выпадку расколу сьвятой Русі будучыня ўсяго праваслаўя становіцца невядомай.

Аўтакефалія Ўкраінскай праваслаўнай царквы стане лёсавызначальным момантам у сучаснай гісторыі Ўкраіны, аднак працэс станаўленьня паўнавартаснай аўтакефаліі можа суправаджацца вельмі небясьпечнымі наступствамі, бо Масква ўжо пачала шукаць хаўрусьнікаў у змаганьні зь Кіеўскім патрыярхатам, падсумоўвае Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт