Logo Polskiego Radia
Print

Bellingcat: Башыраў і Пятроў - гэта несумненна агенты ГРУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2018 15:42
Сьледчая група даказвае, што два агенты ГРУ прывезьлі на выспы „Новічок” з мэтай атручаньня Скрыпаля.
PAP/EPA/NEIL HALL

Bellingcat: Башыраў і Пятроў - гэта несумненна агенты ГРУ
Сьледчая група даказвае, што два агенты ГРУ прывезьлі на выспы „Новічок” з мэтай атручаньня Скрыпаля.
Руслан Башыраў і Аляксандар Пятроў, якіх брытанскі ўрад абвінавачвае ў спробе атручаньня Юліі й Сяргея Скрыпалёў, а якія ў Маскве пераконваюць, што яны нявінныя расейскія турысты, гэта на самой справе агенты ГРУ. У гэтым пераконваюць экспэрты групы Bellingcat, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Bellingcat – гэта група валянтэраў, журналістаў і блёгераў, якія, знаходзячыся ў сябе дома, праводзяць сьледзтвы, выкарыстоўваючы кампутары. Нягледзячы на гэта, сьвет іх не ігнаруе. Чаму? Таму, што гэта яны першыя прасачылі шлях, які расейскі ЗРК „Бук” пераадолеў з базы ў Курску на ўкраінскі Данбас. Гэта запушчаная зь яго ракета 17 ліпеня 2014 году зьбіла малазійскі Boeing 777, забіваючы 298 чалавек. Больш за тое, члены сьледчай групы дэталёва вызначылі асяродзьдзе расейскіх вайскоўцаў, адказных за гэтае злачынства.
Цяпер экспэрты Bellingcat знайшлі ў інтэрнэце пашпартныя дакумэнты Аляксандра Пятрова. Паводле Скотланд-Ярду, згаданы мужчына разам са сваім калегам Русланам Башыравым у сакавіку прывезлі ў брытанскі гарадок Солсбэры атруту „Навічок”. Мужчыны прывезьлі нейратаксыну, каб атруціць былога агента Галоўнага ўпраўленьня разьведкі ( ГРУ) Сяргея Скрыпаля.
Згаданыя дакумэнты паказваюць, што Пятроў - гэта чалавек безь адрасу. Яго фальшывую біяграгію расейскія службы пачалі ствараць толькі дзевяць гадоў таму.
Напрыклад, экспэрты пазнаёміліся з архівамі былой Фэдэральнай міграцыйнай службы, якая ў 2009 годзе выдала народжанаму ў 1979 годзе Аляксандру Пятрову новы замежны пашпарт у сувязі з пашкоджаньнем старога дакумэнту. Аднак аказваецца, што ніякі „пашкоджаны” пашпарт з такім нумарам ніколі не існаваў.
Пра Башырава Bellingcat пакуль нічога не паведамляе. Паводле выданьня „Gazeta Wyborcza”, можна тады спадзявацца, што чагровы артыкул, які неўзабаве апублікуе сьледчая група, будзе тычыцца ягонай асобы.
аз

Руслан Башыраў і Аляксандар Пятроў, якіх брытанскі ўрад абвінавачвае ў спробе атручаньня Юліі й Сяргея Скрыпалёў, а якія ў Маскве пераконваюць, што яны нявінныя расейскія турысты, гэта на самой справе агенты ГРУ. У гэтым пераконваюць экспэрты групы Bellingcat, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Bellingcat – гэта група валянтэраў, журналістаў і блёгераў, якія, знаходзячыся ў сябе дома, праводзяць сьледзтвы, выкарыстоўваючы кампутары.

Нягледзячы на гэта, сьвет іх не ігнаруе. Чаму? Таму, што гэта яны першыя прасачылі шлях, які расейскі ЗРК „Бук” пераадолеў з базы ў Курску на ўкраінскі Данбас. Гэта запушчаная зь яго ракета 17 ліпеня 2014 году зьбіла малазійскі Boeing 777, забіваючы 298 чалавек. Больш за тое, члены сьледчай групы дэталёва вызначылі асяродзьдзе расейскіх вайскоўцаў, адказных за гэтае злачынства.

Цяпер экспэрты Bellingcat знайшлі ў інтэрнэце пашпартныя дакумэнты Аляксандра Пятрова. Паводле Скотланд-Ярду, згаданы мужчына разам са сваім калегам Русланам Башыравым у сакавіку прывезлі ў брытанскі гарадок Солсбэры атруту „Навічок”. Мужчыны прывезьлі нейратаксыну, каб атруціць былога агента Галоўнага ўпраўленьня разьведкі ( ГРУ) Сяргея Скрыпаля.

Згаданыя дакумэнты паказваюць, што Пятроў - гэта чалавек безь адрасу. Яго фальшывую біяграгію расейскія службы пачалі ствараць толькі дзевяць гадоў таму.
Напрыклад, экспэрты пазнаёміліся з архівамі былой Фэдэральнай міграцыйнай службы, якая ў 2009 годзе выдала народжанаму ў 1979 годзе Аляксандру Пятрову новы замежны пашпарт у сувязі з пашкоджаньнем старога дакумэнту. Аднак аказваецца, што ніякі „пашкоджаны” пашпарт з такім нумарам ніколі не існаваў.

Пра Башырава Bellingcat пакуль нічога не паведамляе. Паводле выданьня „Gazeta Wyborcza”, можна тады спадзявацца, што чагровы артыкул, які неўзабаве апублікуе сьледчая група, будзе тычыцца ягонай асобы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт