Logo Polskiego Radia
Print

Дзень памяці Каліноўскага ў Вільні: «Мы хочам, каб гісторыя нас аб’ядноўвала»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2019 13:34
  • Кастусь Каліноўскі.mp3
22 і 23 сакавіка ў Вільні пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя 155 гадавіне сьмерці Кастуся Каліноўскага і памяці ўсіх паўстанцаў.

/

22 і 23 сакавіка ў Вільні пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя 155 гадавіне сьмерці Кастуся Каліноўскага і памяці ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 году на Лукіскім пляцы ў Вільні.
Упершыню актывісты Беларускай нацыянальнай памяці прыехалі ў Вільню на гадавіну сьмерці (22 сакавіка) Кастуся Каліноўскага ў 2010 годзе. У сувязі з блізкасьцю даты Дня волі беларусы звычайна сьвяткавалі ў Вільні ўгодкі абвяшчэньня БНР, а Каліноўскі адыходзіў на другі плян. БНП вырашыла паўплываць на сытуацыю і ў 2010 годзе зладзіла першыя ўрачыстасьці ў гонар паўстанцаў 1863-64 гадоў.
Сёлета прыпадае 155 гадоў з дня сьмерці Кастуся Каліноўскага. Арганізатарамі ўрачыстасьцяў зьяўляюцца Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клюб «Сябрына», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве і Беларуская Нацыянальная Памяць.
Анатоль Міхнавец з БНП гаворыць, што далучыцца да акцыі запрошаны летувіскі бок, украінская дыяспара і польская грамада – прадстаўнікі ўсіх народаў, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні. Акрамя таго, што сёлета спаўняецца 155 гадоў са сьмерці Каліноўскага, гэты год адметны і па іншай прычыне.
А. Міхнавец: Гэты год адметны тым, што на Гары Гедыміна знойдзены парэшткі 20 паўстанцаў. Пакуль няма 100-працэнтнай упэўненасьці, што знойдзены Кастусь Каліноўскі, але пра гэта сьведчаць ускосныя доказы. Таму мы хацелі падрыхтаваць акцыю на высокім узроўні, бо ведалі, што будзе перапахаваньне і, на жаль, не было інфармацыі пра ўдзел афіцыйных уладаў. Беларуская віленская грамада мала ўплывовая і іх таксама не запрашалі на перамовы. Таму мы хочам, каб акцыя была масавай, каб паказаць, што беларусы ёсьць, што іх цікавіць постаць Каліноўскага, а потым паспрабаваць стаць бокам перамоваў, калі беларускі афіцыйны бок не ўдзельнічае.
22 сакавіка а 10.30 па летувіскаму часу на Лукіскім пляцы ў Вільні званы касьцёла сьв. апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.
А. Міхнавец: Дакладна ў гэты дзень загінуў Кастусь Каліноўскі. У 10.30 на Лукіскім пляцы яго павесілі расійскія карнікі, якія падавілі паўстаньне. Пасьля гэтага цэлы дзень мы будзем чытаць імёны паўстанцаў, іх былі тысячы. А 19 гадзіне мы плянуем запаліць 26 паходняў – столькі гадоў было Каліноўскаму.
23 сакавіка а 13.30 – збор удзельнікаў на вуліцы Сьвятога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),
13.45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц, 14.20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė). У 16.00 заплянаваны гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Летувы (Arsenalo gatvė 3).
18.00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A).
На Лукіскі пляц арганізатары запрасілі прадстаўнікоў летувіскага боку, польскую і ўкраінскую грамады.
А. Міхнавец: Мы хочам, каб гісторыя нас аб’ядноўвала, а не дзяліла, як гэта бывае вельмі часта. Нам няма чаго дзяліць. Я лічу, што мы павінны ўшаноўваць паўстанцаў разам, яна змагаліся ўсе разам.
Анатоль Міхнавец кажа, што цяпер яны будуць намагацца размаўляць з летувіскімі ўладамі аб тым, каб падчас перапахаваньня астанкаў паўстанцаў на іх магілах акрамя польскай і летувіскай моваў была і беларуская. Папярэдне вядома, што беларуская мова можа прысутнічаць толькі на магіле Кастуся Каліноўскага. На жаль, беларускія афіцыйныя ўлады ў такіх перамовах не зацікаўленыя.

22 і 23 сакавіка ў Вільні пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя 155 гадавіне сьмерці Кастуся Каліноўскага і памяці ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 году на Лукіскім пляцы ў Вільні.

Упершыню актывісты Беларускай нацыянальнай памяці прыехалі ў Вільню на гадавіну сьмерці (22 сакавіка) Кастуся Каліноўскага ў 2010 годзе. У сувязі з блізкасьцю даты Дня волі беларусы звычайна сьвяткавалі ў Вільні ўгодкі абвяшчэньня БНР, а Каліноўскі адыходзіў на другі плян. БНП вырашыла паўплываць на сытуацыю і ў 2010 годзе зладзіла першыя ўрачыстасьці ў гонар паўстанцаў 1863-64 гадоў.

Сёлета прыпадае 155 гадоў з дня сьмерці Кастуся Каліноўскага. Арганізатарамі ўрачыстасьцяў зьяўляюцца Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клюб «Сябрына», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве і Беларуская Нацыянальная Памяць.

Анатоль Міхнавец з БНП гаворыць, што далучыцца да акцыі запрошаны летувіскі бок, украінская дыяспара і польская грамада – прадстаўнікі ўсіх народаў, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні. Акрамя таго, што сёлета спаўняецца 155 гадоў са сьмерці Каліноўскага, гэты год адметны і па іншай прычыне.

А. Міхнавец: Гэты год адметны тым, што на Гары Гедыміна знойдзены парэшткі 20 паўстанцаў. Пакуль няма 100-працэнтнай упэўненасьці, што знойдзены Кастусь Каліноўскі, але пра гэта сьведчаць ускосныя доказы. Таму мы хацелі падрыхтаваць акцыю на высокім узроўні, бо ведалі, што будзе перапахаваньне і, на жаль, не было інфармацыі пра ўдзел афіцыйных уладаў. Беларуская віленская грамада мала ўплывовая і іх таксама не запрашалі на перамовы. Таму мы хочам, каб акцыя была масавай, каб паказаць, што беларусы ёсьць, што іх цікавіць постаць Каліноўскага, а потым паспрабаваць стаць бокам перамоваў, калі беларускі афіцыйны бок не ўдзельнічае.

22 сакавіка а 10.30 па летувіскаму часу на Лукіскім пляцы ў Вільні званы касьцёла сьв. апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

А. Міхнавец: Дакладна ў гэты дзень загінуў Кастусь Каліноўскі. У 10.30 на Лукіскім пляцы яго павесілі расійскія карнікі, якія падавілі паўстаньне. Пасьля гэтага цэлы дзень мы будзем чытаць імёны паўстанцаў, іх былі тысячы. А 19 гадзіне мы плянуем запаліць 26 паходняў – столькі гадоў было Каліноўскаму.

23 сакавіка а 13.30 – збор удзельнікаў на вуліцы Сьвятога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),13.45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц, 14.20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė). У 16.00 заплянаваны гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Летувы (Arsenalo gatvė 3). 18.00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A).

На Лукіскі пляц арганізатары запрасілі прадстаўнікоў летувіскага боку, польскую і ўкраінскую грамады.

А. Міхнавец: Мы хочам, каб гісторыя нас аб’ядноўвала, а не дзяліла, як гэта бывае вельмі часта. Нам няма чаго дзяліць. Я лічу, што мы павінны ўшаноўваць паўстанцаў разам, яна змагаліся ўсе разам.

Анатоль Міхнавец кажа, што цяпер яны будуць намагацца размаўляць з летувіскімі ўладамі аб тым, каб падчас перапахаваньня астанкаў паўстанцаў на іх магілах акрамя польскай і летувіскай моваў была і беларуская. Папярэдне вядома, што беларуская мова можа прысутнічаць толькі на магіле Кастуся Каліноўскага. На жаль, беларускія афіцыйныя ўлады ў такіх перамовах не зацікаўленыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт