Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ня супраць амбітнай кліматычнай палітыкі ЭЗ, але…

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2019 13:57
  • кліматычны нэўтралітэт.mp3
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі абараняе на саміце ЭЗ інтарэсы польскай энэргетыкі.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі абараняе на саміце ЭЗ інтарэсы польскай энэргетыкі. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі абараняе на саміце ЭЗ інтарэсы польскай энэргетыкі. PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Польшча ня супраць амбітнай кліматычнай палітыкі ЭЗ, але…
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі абараняе на саміце ЭЗ інтарэсы польскай энэргетыкі.
Некалькі краінаў ЭЗ заблякавалі на саміце ў Брусэлі запісы, датычныя амбітнай кліматычнай палітыкі Эўразьвязу. Польшча й Чэхія, а таксама Вугоршчына й Эстонія не згадзіліся, каб дэклярацыя на заканчэньне саміту брала пад увагу абавязак увядзеньня да 2050 году кліматычнага нэўтралітэту. Нагадаем, кліматычны нэўтралітэт прадугледжвае нулявыя выкіды CO2, то бок сытуацыю, калі эканоміка выкідвае столькі парніковых газаў, колькі паглынае.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Дзеля прыняцьця дакумэнту на заканчэньне саміту неабходная была аднагалоснасьць. У выніку супраціву чатырох краінаў, у тым ліку Польшчы, гэта стала немагчымым. Такім чынам даты ўвядзеньня кліматычнага нэўтралітэту ў ЭЗ у дакумэнце няма. Ён надалей спасылаецца на дамоўленасьці кліматычнага саміту з Парыжа. Менавіта ў гэтым была зацікаўленая Польшча.
Толькі ў спасылках згадваецца, што большасьць краін Эўразьвязу гатовыя да 2050 году пагадзіцца на вугальны нэўтралітэт, то бок на тое, каб эканоміка ЭЗ была нэўтральнай з пункту гледжаньня выкідаў CO2.
„Мы ня супраць амбітнай і інавацыйнай кліматычнай палітыкі, паколькі гэта вельмі важны элемэнт разьвіцьця Польшчы. Аднак не пагаджаемся на тое, каб польскія прадпрымальнікі несьлі кошты выкідаў CO2, непрапарцыйныя да колькасьці спажыванай энэргіі”, - заявіў прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
Польскія дыпляматы пераконвалі, што Варшава наогул ня супраць кліматычнай палітыкі ЭЗ, але патрабуе, каб Брусэль узяў пад увагу асаблівую сытуацыю краінаў былога „Ўсходняга блёку”, у якіх не было такіх магчымасьцяў разьвіцьця, як у Заходняй Эўропе.
Варшава асьцерагаецца, што ўзмацненьне жорсткасьці й так ужо амбітнай кліматычнай палітыкі Эўразьвязу пашкодзіць ейнай эканоміцы, якая ў большай ступені, чым іншыя дзяржавы, выкарыстоўвае вугаль.
„Мы забясьпечылі інтарэсы польскіх прадпрымальнікаў і грамадзян”, - заявіў у Брусэлі прэм'ер Польшчы.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што Польшча належыць да тых краінаў, якія патрабуюць канкрэтных кампэнсацыйных пакетаў, і якія павінны ведаць, на якія сродкі для мадэрнізацыі асобных сэктараў эканомікі могуць разьлічваць.
Матэвуш Маравецкі: На практыцы гэта азначае, што мы не прынялі дадатковых, яшчэ больш амбітных кліматычных плянаў. Такім чынам мы забясьпечылі інтарэсы польскіх прадпрымальнікаў і грамадзянаў, якія несьлі б рызыку дадатковых падаткаў і коштаў. На гэта мы не маглі пагадзіцца. Мы патрабуем падрабязных аналізаў, а таксама падрабязнасьцяў, датычных канкрэтных кампэнсацыйных мэханізмаў і сродкаў, якія могуць быць прызначаныя для Польшчы, польскіх грамадзян і прадпрымальнікаў.
Паводле кіраўніка польскага ўраду, некаторыя палітыкі ў ЭЗ занадта хутка забываюць, колькі намаганьняў зрабіла Польшча ў кантэксьце Кіёцкага пратакола.
Матэвуш Маравецкі: У згаданым дакумэнце мы абавязаліся скараціць выкіды CO2 на 6%, а скарацілі на 30%. Аднак нашых партнэраў гэта не задавальняе й патрабуюць ад нас больш. Так быць ня можа. Мы лічым, што нашыя высілкі з 1990-х і 2000-х гадоў павінны быць станоўча ацэненыя. Таму мы абараняем сваю пазыцыю.
Як заявіў прэм'ер Матэвуш Маравецкі, сучасныя тэхналёгіі не дазваляюць вельмі хутка зьнізіць выкіды CO2. Ён таксама падкрэсьліў, што энэргетычная трансфармацыя павінна быць справядлівай і адказнай.
Матэвуш Маравецкі: Мы далі сабе й астатнім краінам ЭЗ час на выпрацаваньне справядлівага кампрамісу. Гаворка ідзе пра справядлівае стаўленьне да ўсіх сэктараў эканомікі, рэгіёнаў і членскіх краінаў. Гэта была добрая й шчырая дыскусія й польская пазыцыя была ўзятая пад увагу. Такім чынам інтарэсы Польшчы й польскіх прадпрымальнікаў былі абароненыя.
Таксама віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Конрад Шыманьскі нагадаў, што энэргетычная трансфармацыя, зьвязаная са зьменамі клімату павінна быць бясьпечнай для польскіх грамадзян і эканомікі.
Аналягічную пазыцыю выказаў прэм'ер-міністар Чэхіі. Ён таксама заявіў, што дата 2050 г. непрымальная для Прагі.
У сваю чаргу для Францыі гэтая дата вельмі важная. Падчас саміту прэзыдэнт Эмануэль Макрон заявіў, што трэба знайсьці спосаб супакоіць боязі дзяржаў, якія выступаюць супраць гэтых плянаў.
Пазыцыя Польшчы ня ўсім падабаецца. Дэпутат апазыцыйнай Польскай сялянскай партыі Марэк Савіцкі (Marek Sawicki) раскрытыкаваў блякаваньне краінай плянаў, якія тычацца кліматычнага нэўтралітэту.
Марэк Савіцкі: 2050 год будзе толькі праз 30 гадоў. Гэта шмат часу, каб памяняць крыніцы энэргіі ў Польшчы. Урад павінен засяродзіцца на гэтым, а не на блякаваньні. Гэта ня мае ніякага значэньня, паколькі нават бліжэйшыя партнэры Польшчы адмаўляюцца ад вугалю. Некаторыя краіны аб’явілі нават, што ўжо ў 2023 годзе плянуюць адмовіцца ад вугалю. Тады час, каб таксама Польшча зрабіла стаўку на абнаўляльную энэргетыку.
Некалькі гадоў таму Эўразьвяз пагадзіўся, што да 2030 году выкіды CO2 павінны быць абмежаваныя на 40%. У сваю чаргу эколягі заклікаюць да скарачэньня выкідаў на 60%.
Факт, што пакуль канчатковы дакумэнт саміту не прадугледжвае ўвядзеньня кліматычнага нэўтралітэту з 2050 году, не азначае, што справа была канчаткова вырашаная. Эўразьвязаўскія краіны вернуцца да перамоваў на гэтую тэму восеньню.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт