Logo Polskiego Radia
Print

Можна жыць без расейскага газу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.02.2016 14:47
Украіна, Летува, таксама Польшча могуць абыйсьціся бяз гэтай расейскай энэргетычнай сыравіны.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Украіна перажыла першую зіму без расейскага газу – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Яшчэ некалькі гадоў таму амаль цэлая Эўропа дрыжала, калі Расея пагражала перакрыць трубу з газам для Ўкраіны. Але ў лістападзе мінулага году, калі Газпром намерваўся спыніць пастаўкі газу Кіеву, прэм’ер-міністар Яцанюк загадаў перастаць купляць расейскі газ. І выжылі.

Гэта не адзіная параза Газпрому. Летува яшчэ два гады таму ў 100% залежала ад расейскага газу, а сёлета звыш паловы сыравіны купіла ў Нарвэгіі. Газпром страціў пазыцыю адзінага пастаўшчыка газу.

Як Украіне ўдалося адмовіцца ад расейскага блакітнага паліва? Па-першае, гэта вынік страты прамысловай часткі Данбасу, дзе запатрабаванасьць на паліва была высокай, па-другое, дзякуючы зваротным пастаўкам з Польшчы, Вугоршчыны ды Славаччыны. Украіна купіла на Захадзе ў два разы больш сыравіны, чым у Расеі. Праўда, гэта і так расейскі газ, але пагроза перакрыць кран ужо ня дзейнічае.

Польшча таксама магла б поўнасьцю адмовіцца ад паставак расейскага прыроднага газу, калі б такая неабходнасьць паявілася. У краіне ёсьць тэхнічныя магчымасьць пачаць пастаўкі з іншых напрамкаў, чым расейскі, галоўным чынам дзякуючы газапорту ў горадзе Сьвінавуйсьце.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт