Logo Polskiego Radia
Print

Больш мільярда людзей ня мае доступу да пітной вады

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2019 15:46
  • Сусьветны дзень вады.mp3
Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень вады.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень вады. Яго задача – папулярызаваць сьвядомае і мудрае карыстаньне вадой. У дадзены момант больш за мільярд людзей на Зямлі ня мае доступу да сьвежай, чыстай, пітнай вады – інфармуе Сусьветная арганізацыя здароўя. Сусьветны дзень вады быў вызначаны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе. Сёлета ён праходзіць пад лёзунгам «Вада для ўсіх». Яцэк Божэк з экалягічнай арганізацыі «Клюб Гая» кажа, што тэма сёлетняга дня вельмі важная.
Я. Божэк: Я думаю, што гэта вельмі важна, паколькі мы жывем у Эўропе, месцы, дзе ёсьць праблемы з вадой, але іх нельга параўнаць з праблемамі ў Афрыцы, ці ў Азіі, дзе ў людзей вельмі часта няма доступу да чыстай вады. І гэта галоўная тэма сёлетняга Сусьветнага дня вады. Перад усім, пра гэта трэба размаўляць з моладзьдзю, і мы гэта робім. Ладзім сустрэчы ў школах, расказваем, чаму вада важная, як можна яе ашчаджаць. Чаму нашыя спажывецкія звычкі маюць уплыў на плянэту. Напрыклад, піцьцё вады з крану зьяўляецца значна таньнейшым, паколькі ня трэба выпускаць ваду, запакоўваць яе ў плястыкавыя бутэлькі, якія таксама трэба выпусьціць, а за энэргію заплаціць. Мы пра гэта расказваем, асабліва маладым людзям.
Сёлетні Сусьветны дзень вады кладзе націск на салідарнасьць зьвязаную з праблемамі з вадой. Ён нагадвае, што такія зьявы, як засуха, ці паводка, могуць закрануць кожнага.
Мы запыталіся ў эколяга, як выглядае сытуацыя з вадой у Польшчы.
Я. Божэк: У Польшчы няма вялікіх водных рэсурсаў. Трэба напрамую казаць, што гэтыя рэсурсы невялікія. Яны бясьпечныя, але, з іншага боку, у нас няма вельмі чыстых водных рэсурсаў пітнай вады. І гэта, хіба, галоўная праблема ў Польшчы. Праўда, пасьля палітычных перамен шмат што палепшылася, паколькі прадпрыемствы, якія атручвалі ваду, былі прымушаныя зьмяніць гэта. Аднак, надалей ёсьць вялікая праблема з камунальнымі сьцёкамі. Надалей у многіх месцах гэтыя сьцёкі трапляюць непасрэдна ў зямлю, ці ў вадаёмы. І гэта трэба палепшыць.
Паводле кандыдата навук Кшыштафа Рачыньскага з Інстытуту гідралёгіі і кліматалёгіі Ўнівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай, рацыянальнае карыстаньне вадой павінна пачынацца ў кожным доме.
К. Рачыньскі: На працягу сутак статыстычна кожны паляк выкарыстоўвае каля 300 літраў вады. Гэта прыкладна паўтары ванны. Падлічана, што калі сям'я з чатырох чалавек не закруціць кран з вадой, а, на жаль, гэта паўсядзённасьць, то ў месяц мы трацім 900 літраў вады. Вялікія гарады ў год трацяць нават 500 мільёнаў кубамэтраў вады. Гэтай колькасьці вады хапіла б на год для 20 мільёнаў людзей у рэгіёнах, дзе ёсьць праблемы з доступам да вады.
Сёньня больш за 2 мільярды людзей жывуць без сталага доступу да бясьпечнай вады.

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень вады. Яго задача – папулярызаваць сьвядомае і мудрае карыстаньне вадой. У дадзены момант больш за мільярд людзей на Зямлі ня мае доступу да сьвежай, чыстай, пітнай вады – інфармуе Сусьветная арганізацыя здароўя.

Сусьветны дзень вады быў вызначаны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе. Сёлета ён праходзіць пад лёзунгам «Вада для ўсіх». Яцэк Божэк з экалягічнай арганізацыі «Клюб Гая» кажа, што тэма сёлетняга дня вельмі важная.

Я. Божэк: Я думаю, што гэта вельмі важна, паколькі мы жывем у Эўропе, месцы, дзе ёсьць праблемы з вадой, але іх нельга параўнаць з праблемамі ў Афрыцы, ці ў Азіі, дзе ў людзей вельмі часта няма доступу да чыстай вады. І гэта галоўная тэма сёлетняга Сусьветнага дня вады. Перад усім, пра гэта трэба размаўляць з моладзьдзю, і мы гэта робім. Ладзім сустрэчы ў школах, расказваем, чаму вада важная, як можна яе ашчаджаць. Чаму нашыя спажывецкія звычкі маюць уплыў на плянэту. Напрыклад, піцьцё вады з крану зьяўляецца значна таньнейшым, паколькі ня трэба выпускаць ваду, запакоўваць яе ў плястыкавыя бутэлькі, якія таксама трэба выпусьціць, а за энэргію заплаціць. Мы пра гэта расказваем, асабліва маладым людзям.

Сёлетні Сусьветны дзень вады кладзе націск на салідарнасьць зьвязаную з праблемамі з вадой. Ён нагадвае, што такія зьявы, як засуха, ці паводка, могуць закрануць кожнага.

Мы запыталіся ў эколяга, як выглядае сытуацыя з вадой у Польшчы.

Я. Божэк: У Польшчы няма вялікіх водных рэсурсаў. Трэба напрамую казаць, што гэтыя рэсурсы невялікія. Яны бясьпечныя, але, з іншага боку, у нас няма вельмі чыстых водных рэсурсаў пітнай вады. І гэта, хіба, галоўная праблема ў Польшчы. Праўда, пасьля палітычных перамен шмат што палепшылася, паколькі прадпрыемствы, якія атручвалі ваду, былі прымушаныя зьмяніць гэта. Аднак, надалей ёсьць вялікая праблема з камунальнымі сьцёкамі. Надалей у многіх месцах гэтыя сьцёкі трапляюць непасрэдна ў зямлю, ці ў вадаёмы. І гэта трэба палепшыць.

Паводле кандыдата навук Кшыштафа Рачыньскага з Інстытуту гідралёгіі і кліматалёгіі Ўнівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай, рацыянальнае карыстаньне вадой павінна пачынацца ў кожным доме.

К. Рачыньскі: На працягу сутак статыстычна кожны паляк выкарыстоўвае каля 300 літраў вады. Гэта прыкладна паўтары ванны. Падлічана, што калі сям'я з чатырох чалавек не закруціць кран з вадой, а, на жаль, гэта паўсядзённасьць, то ў месяц мы трацім 900 літраў вады. Вялікія гарады ў год трацяць нават 500 мільёнаў кубамэтраў вады. Гэтай колькасьці вады хапіла б на год для 20 мільёнаў людзей у рэгіёнах, дзе ёсьць праблемы з доступам да вады.

Сёньня больш за 2 мільярды людзей жывуць без сталага доступу да бясьпечнай вады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт