Logo Polskiego Radia
Print

У Мінабароны Польшчы - новы прэс-сакратар (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2017 16:48
Маёр Анна Пэнзёл-Вуйтовіч вайсковую кар'еру пачынала камандзірам мэханізаванага ўзводу.
PAP/Przemysław Piątkowski

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы мае новага прэс-сакратара. Ім стала маёр Анна Пэнзёл-Вуйтовіч (Anna Pęzioł-Wójtowicz), якая да гэтага займала пасаду ўпаўнаважанай міністра абароны па пытаньнях ваеннай службы жанчын.
Маёр Пэнзёл-Вуйтовіч закончыла Ўроцлаўскую вышэйшую афіцэрскую школу сухапутных сіл, у якую паступіла ў 2005 годзе. Пасьля яе заканчэньня камандавала мэханізаваным узводам, пазьней была прэс-афіцэрам мэханізаванай дывізіі, служыла ў штаб-кватэры Мінабароны, а таксама ў Цэнтры апэрацый Міністэрства нацабароны.
Акрамя афіцэрскай школы, маёр Анна Пэнзёл-Вуйтовіч закончыла міжнародныя адносіны ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце, вучылася ва ўнівэрсытэце Антвэрпэна, а таксама напісала кандыдацкую працу ў Варшаўскай школе эканомікі (Вышэйшай камэрцыйнай школе). Новы прэс-сакратар Мінабароны Польшчы паходзіць зь Люблінскага ваяводзтва, ёй 36 гадоў.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы мае новага прэс-сакратара. Ім стала маёр Анна Пэнзёл-Вуйтовіч (Anna Pęzioł-Wójtowicz), якая да гэтага займала пасаду ўпаўнаважанай міністра абароны па пытаньнях ваеннай службы жанчын.

Маёр Пэнзёл-Вуйтовіч закончыла Ўроцлаўскую вышэйшую афіцэрскую школу сухапутных сіл, у якую паступіла ў 2005 годзе. Пасьля яе заканчэньня камандавала мэханізаваным узводам, пазьней была прэс-афіцэрам мэханізаванай дывізіі, служыла ў штаб-кватэры Мінабароны, а таксама ў Цэнтры апэрацый Міністэрства нацабароны.

Акрамя афіцэрскай школы, маёр Анна Пэнзёл-Вуйтовіч закончыла міжнародныя адносіны ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце, вучылася ва ўнівэрсытэце Антвэрпэна, а таксама напісала кандыдацкую дысэртацыю ў Варшаўскай школе эканомікі (Вышэйшай камэрцыйнай школе).

Новы прэс-сакратар Мінабароны Польшчы паходзіць зь Люблінскага ваяводзтва, ёй 36 гадоў.

вс

PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт