Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя атрымала два верталёты Black Hawk

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 13:11
Яшчэ адну машыну паліцыянты павінны атрымаць на працягу некалькіх месяцаў.
Польская паліцыя атрымала два верталёты Black Hawk.Польская паліцыя атрымала два верталёты Black Hawk.PAP/Rafał Guz

Польская паліцыя атрымала два верталёты Black Hawk
Яшчэ адну машыну паліцыянты павінны атрымаць на працягу некалькіх месяцаў.
Польская паліцыя атрымала два верталёты Black Hawk. Ва ўрачыстасьці, якая адбылася сёньня ў Варшаве ўдзельнічаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) й кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Яахім Брудзіньскі (Joachim Brudziński). Гэта першая верталёты набытыя сёлета для польскай паліцыі. Яшчэ адну машыну паліцыянты павінны атрымаць на працягу некалькіх месяцаў.
Прэс-сактар галоўнага камэнданта паліцыі Марыюш Цярка (Mariusz Ciarka) паведаміў, што верталёты будуць выкарыстоўвацца, між іншым, для пошук зьніклых бязь вестак асоб і падчас ліквідацыі стыхійных бедзтваў, як, напрыклад, паводкі.
Тым ня менш, іх галоўнай задачай будзе ўдзел у антытэрарыстычных апэрацыях.
Сродкі на закупку верталётаў былі выдзеленыя з праграмы мадэрнізацыі сілавых структур у 2017-2020 гадах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт