Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы правядуць чарговы аўдыт у Белaрусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2015 13:45
Яны правераць беларускія прадпрыемствы на магчымасьць экспарту ялавічыны ў РФ.

/

Расейскія спэцыялісты праінспэктуюць беларускія прадпрыемствы з мэтай вырашэньня пытаньня аб магчымасьці паставак айчынный ялавічыны ў Расейскую Фэдэрацыю. Аб гэтым паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Леанід Заяц па выніках праведзеных напярэдадні ў Маскве перагавораў зь кіраўніком Рассельгаснагляда Сяргеем Данквертам.

„Расейская Фэдэрацыя не супраць таго, каб мы пастаўлялі ялавічыну, але яны хацелі б яшчэ раз прыехаць да нас і праінспэктаваць прадпрыемствы. У прыватнасьці, на прадмет дакладнасьці праводзімых лябараторных дасьледаваньняў, - паведаміў кіраўнік Мінсельгасхарча. Ён дадаў, што на працягу двух тыдняў расейцы прыедуць у Беларусь і правядуць чарговы аўдыт.

У час учарашняй сустрэчы расейскі бок агучыў асобныя патрабаваньні па гэтым пытаньні. У прыватнасьці, Сяргей Данкверт адзначыў неабходнасьць прыняцьця сур'ёзных мер, якія выключаюць магчымасьць заражэньня ялавічыны чужароднымі мікраарганізмамі ў працэсе выпрацоўкі й захоўваньня. Расейскі бок настойвае на тым, каб лябараторныя дасьледаваньні сыравіны й гатовай прадукцыі праводзіліся выключна спэцыялістамі вэтлябараторый. Цяпер, растлумачыў Леанід Заяц, яны праводзяцца таксама лябараторыямі Міністэрства аховы здароўя Беларусі й Дзяржстандарта. Гэтыя лябараторыі акрэдытаваны.

Як адзначылі ў Рассельгаснаглядзе, аднаўленьню паставак беларускай ялавічыны ў Расейскую Фэдэрацыю можа садзейнічаць устараненьне беларускай вэтэрынарнай службай недахопаў, выяўленых у час сумеснай інспэкцыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі ў сьнежні мінулага году. У цэлым жа, павысіць узровень даверу паміж службамі можа пераход беларускага боку на выкарыстаньне сыстэмы лябараторнага кантролю „Веста”, якая добра зарэкамендавала сябе ў Расеі, лічаць у фэдэральнай службе па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт