Logo Polskiego Radia
Print

400 даляраў штрафу за вогнішча ў лесе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2016 13:51
Акрамя таго, асобна будзе падлічвацца шкода, нанесеная агнём.
pixabay.com

Да сарака базавых адзінак штрафу ($400) чакае грамадзян Беларусі, якія разьвядуць вогнішча ў лесе альбо будуць зьнішчаць сьмецьце пры дапамозе агню.
Пра гэта паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый. Акрамя таго, асобна будзе падлічвацца шкода.

З надыходам цёплага сэзона галоўнай праблемай лесьнікоў становіцца абарона ад узгараньняў. Летась толькі пінскія выратавальнікі выдаткавалі звыш 40 тон паліва, каб ліквідаваць 401 пажар у экасыстэме рэгіёну. Адны тарфянікі на вядомых пінскіх балотах тушылі амаль 2 месяцы.

Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт