Logo Polskiego Radia
Print

Сквэр каля Чырвонага касьцёла назвалі ў гонар Вайніловіча

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2017 12:14
Апаведнае рашэньне прыняў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў на просьбу менчукоў.
Foto: Pracar/Wikimedia Commons/CC0

Яшчэ ў 2007 годзе каталіцкая грамада ўпершыню зьвярнулася да сталічных уладаў з прапановай перайменаваць вуліцу Бэрсана за Чырвоным касьцёлам у гонар Эдварда Вайніловіча. Гэта беларускі шляхціч, вядомы як мысьляр і палітык, уваходзіў у Дзяржаўную раду Расейскай імпэрыі ад Менскай губэрні, быў дэпутатам “ад Літвы і Русі”, фундатар касьцёла.

Аднак тады просьба не была задаволеная: як патлумачылі ў Менгарвыканкаме, быў парушаны «заканадаўчы парадак разгляду пытаньня».

У 2014-м пачаўся працэс бэатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Адбылося першае пасяджэньне міжнароднай пастулятарской камісіі, пасьля чаго касьцёл прыступіў да збору неабходных дакумэнтаў, каб прадставіць іх Сьвятому Пасаду для пачатку складанай працэдуры.

Вось цяпер Менскія ўлады прыслухаліся да посьбы людзей.

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт