Logo Polskiego Radia
Print

У Менску Чырвонаму касьцёлу забаранілі званіць у званы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 11:47
«Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам».
Чырвоны касьцёл у МенскуЧырвоны касьцёл у МенскуFoto: krynica.info

У Менску Чырвонаму касьцёлу забаранілі званіць у званы
Напярэдадні паседжаньня ў Менску Рады канфэрэнцый біскупаў Эўропы на Чырвоным касьцёле на ахвяраваньні парафіян былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга – забараніў Менгарвыканкам. Пра гэта падчас Сьвятой Імшы 24 верасьня распавёў пробашч касьцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.
«Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касьцёлах у Менску ёсьць званы, і ім званіць не забараняюць. А касьцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць», – адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info сьвятар.
Разам з тым у раёне Чырвонага касьцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністратыўныя. Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградзкай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касьцёла, кажа: «Выходзячы на балькон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуваньне эўрапейскасьці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць».
«Я лічу, што Менску не хапае званоў», – дадала яна, адзначыўшы, што ня чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

Напярэдадні паседжаньня ў Менску Рады канфэрэнцый біскупаў Эўропы на Чырвоным касьцёле на ахвяраваньні парафіян былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга – забараніў Менгарвыканкам. Пра гэта падчас Сьвятой Імшы 24 верасьня распавёў пробашч касьцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

«Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касьцёлах у Менску ёсьць званы, і ім званіць не забараняюць. А касьцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць», – адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info сьвятар.

Разам з тым у раёне Чырвонага касьцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністратыўныя.

Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградзкай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касьцёла, кажа: «Выходзячы на балькон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуваньне эўрапейскасьці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць. Я лічу, што Менску не хапае званоў», – дадала яна, адзначыўшы, што ня чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

krynica.info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт