Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусьветных экспартэраў малочнай прадукцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2018 17:11
У 2017 годзе беларускія прадпрыемствы пастаўлялі малочную прадукцыю ў 44 краіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Devanath/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусьветных экспартэраў малочнай прадукцыі
У 2017 годзе беларускія прадпрыемствы пастаўлялі малочную прадукцыю ў 44 краіны.
Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусьветных лідараў па экспарце малочнай прадукцыі нароўні з Новай Зэляндыяй, Аўстраліяй, ЗША й Эўразьвязам, заявіла намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня перапрацоўчай прамысловасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Марыя Клімава, выступаючы 1 лютага ў Менску на сэмінары „Інавацыйныя тэхналёгіі й абсталяваньне для харчовай прамысловасьці”.
Двухдзённы міжнародны навукова-практычны сэмінар арганізаваны Мінсельгасхарчам, Інстытутам мяса-малочнай прамысловасьці Нацыянальнай акадэміі навук і прадстаўніцтвам нямецкага машынабудаўнічага канцэрна Kieselmann.
У працы форуму ўдзельнічалі прыблізна 130 прадстаўнікоў харчовай індустрыі зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Славаччыны, Украіны й Чэхіі.
Клімава спаслалася на зьвесткі са справаздачы спэцыялістаў Абсэрваторыі малочнага рынку пры Эўракамісіі, што паказваюць, якую пазыцыю заняла Беларусь летась як экспартэр малочнай прадукцыі ў ЭЗ.
„Калі не ўлічваць гандаль паміж краінамі ўнутры Эўразьвязу, то Беларусь займала другое месца па экспарце канцэнтраванага малака, трэцяе — па экспарце сьметанковага масла й малочнай сыроваткі, чацьвёртае — па экспарце сыру, пятае — абястлушчанага малака, сёмае — сухога натуральнага малака й казэіну”, — адзначыла яна.
Прадстаўніца Мінсельгасхарча паведаміла, што ў 2017 годзе беларускія прадпрыемствы пастаўлялі малочную прадукцыю ў 44 краіны, мясную — у 19. У цэлым Беларусь экспартавала сваю прадукцыю сельскай гаспадаркі больш як у 80 краін, у прыватнасьці на рынкі дзяржаў Эўразійскага эканамічнага саюза, Эўразьвязу, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыкі.
belapan.com/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт