Logo Polskiego Radia
Print

Самасуд у менскай краме: дробных злодзеяў зьбівалі й голымі выганялі на вуліцу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.04.2019 13:20
Дырэктар і загадчык аддзела яго зьбівалі, у тым ліку малатком, патрабавалі кампэнсаваць страты за раней скрадзеныя тавары.
www.pixabay.com

Самасуд у менскай краме: дробных злодзеяў зьбівалі і голымі выганялі на вуліцу
У Менску ў Серабранцы ў краме, якая належыць буйной гандлёвай сетцы, адбываўся самасуд над дробнымі злодзеямі. Іх зьбівалі, голымі выганялі на вуліцу, інфармуе агенцтва «Менск-навіны» са спасылкай на пракуратуру. Міліцыя даведалася пра гэта пасьля таго, як патэлефанавала жанчына, якая ўбачыла голага мужчыну, які выбег з крамы. Пачалася праверка інфармацыі. Высьветлілася, што пацярпелым аказаўся 38-гадовы мужчына, дарэчы, раней неаднаразова асуджаны за крадзяжы і ўхіленьне ад выплаты алімэнтаў. Ён паспрабаваў скрасьці бутэльку гарэлкі, але быў затрыманы работнікамі крамы. Дырэктар і загадчык аддзела яго зьбівалі, у тым ліку малатком, патрабавалі кампэнсаваць страты за раней скрадзеныя тавары. Мужчына адмаўляў дачыненьне да тых крадзяжоў, і яго словы пацьвердзіліся. У выніку яго прымусілі распрануцца і голым выгналі з будынка.
Яшчэ адзін пацярпелы – 54-гадовы беспрацоўны, які раней дзевяць разоў быў асуджаны. І ён спрабаваў скрасьці алькаголь, быў затрыманы. Над ім зьдзекаваліся, зьбівалі, плюхнулі каву ў твар, а пасьля голым выгналі на вуліцу.
Усіх затрыманых, каб яны не аказвалі супраціву, зьвязвалі, рот ім заклейвалі скотчам. У аднаго з пацярпелых зламаны нос. Праваахоўнікі не выключаюць, што пацярпелых можа быць шмат, але многія баяцца зьвяртацца ў міліцыю.
У дачыненьні да 40-гадовага дырэктара і 30-гадовага загадчыка аддзела распачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Дарэчы, абодва мелі праблемы з законам. Той жа дырэктар быў асуджаны за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка ДАІ.


У Менску ў Серабранцы ў краме, якая належыць буйной гандлёвай сетцы, адбываўся самасуд над дробнымі злодзеямі. Іх зьбівалі, голымі выганялі на вуліцу, інфармуе агенцтва «Менск-навіны» са спасылкай на пракуратуру. Міліцыя даведалася пра гэта пасьля таго, як патэлефанавала жанчына, якая ўбачыла голага мужчыну, які выбег з крамы.

Пачалася праверка інфармацыі. Высьветлілася, што пацярпелым аказаўся 38-гадовы мужчына, дарэчы, раней неаднаразова асуджаны за крадзяжы і ўхіленьне ад выплаты алімэнтаў. Ён паспрабаваў скрасьці бутэльку гарэлкі, але быў затрыманы работнікамі крамы.

Дырэктар і загадчык аддзела яго зьбівалі, у тым ліку малатком, патрабавалі кампэнсаваць страты за раней скрадзеныя тавары. Мужчына адмаўляў дачыненьне да тых крадзяжоў, і яго словы пацьвердзіліся. У выніку яго прымусілі распрануцца і голым выгналі з будынка.

Яшчэ адзін пацярпелы – 54-гадовы беспрацоўны, які раней дзевяць разоў быў асуджаны. І ён спрабаваў скрасьці алькаголь, быў затрыманы. Над ім зьдзекаваліся, зьбівалі, плюхнулі каву ў твар, а пасьля голым выгналі на вуліцу.

Усіх затрыманых, каб яны не аказвалі супраціву, зьвязвалі, рот ім заклейвалі скотчам. У аднаго з пацярпелых зламаны нос. Праваахоўнікі не выключаюць, што пацярпелых можа быць шмат, але многія баяцца зьвяртацца ў міліцыю.

У дачыненьні да 40-гадовага дырэктара і 30-гадовага загадчыка аддзела распачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Дарэчы, абодва мелі праблемы з законам. Той жа дырэктар быў асуджаны за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка ДАІ.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт