Logo Polskiego Radia
Print

Польская армія атрымае новыя верталёты

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.01.2019 14:06
  • Польская армія атрымае новыя верталёты.mp3
Праўдападобна гаворка ідзе пра дастаўку чатырох верталётаў Black Hawk, назва якіх перакладаецца на беларускую, як чорны ястраб.
Black Hawk у шэрагах ізраільскай арміі Black Hawk у шэрагах ізраільскай арміі PAP/EPA/ABIR SULTAN

Польскі авіяцыйны завод у Мельцу вырабіць верталёты для Сіл спэцыяльнага прызначэньня Польскага войска. Падпісаньне дамовы адбудзецца ў пятніцу 25 студзеня ў штаб-кватэры авіязавода ў Мельцу, што на паўднёвым-усходзе Польшчы.
Праўдападобна гаворка ідзе пра дастаўку чатырох верталётаў Black Hawk, назва якіх перакладаецца на беларускую, як чорны ястраб. Падрабязьней з тэмай ЭЖ.
Польскі авіябудаўнічы завод у Мельцу зьяўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у сваёй галіне. Гісторыя гэтага прадпрыемства распачалася больш чым 80 гадоў таму. У часы Польскай Народнай Рэспублікі Авіязавод у Мельцу меў рагалінаваную вытворчую базу, якая ў асноўным, грунтавалася на ліцэнзіраванай вытворчасьці савецкіх самалётаў. У прыватнасьці з канвэеру ў Мельцу выходзілі такія знакамітыя самалёты, як МіГ-15, МіГ-17 ці легендарны Ан-2.
Менавіта авіязавод у Мельцу выканае замову польскай арміі й створыць для польскіх Сіл спэцыяльнага прызначэньня чатыры сучасныя баявыя верталёты. Пытаньне абнаўленьня ўзбраеньня польскай арміі камэнтуе міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Марыюш Блашчак: Заўтра падпішу дамову на пастаўку для Польскага войска баявых верталётаў Black Hawk з Польскім авіябудаўнічым заводам у Мельцу.
Добрая навіна, бо гэта добры вытворца. Прадукт таксама правераны, правераны больш чым у 30 краінах. Дадзеная мадэль верталёта добра сябе паказала на полі бою. Наяўнасьць такога верталёту дае гарантыю таго, што Польскае войска будзе выкарыстоўваць сучасную зброю.
Новыя верталёты будуць накіраваныя ў Сілы спэцыяльнага прызначэньня. Гэта першая партыя, такім чынам толькі распачынаем нашае супрацоўніцтва.
Для мяне важна, што Польскае войска перадусім будзе карыстацца сучасным абсталяваньнем айчыннай вытворчасьці. Для мяне важна, што Польскі авіябудаўнічы завод створыць сучасныя верталёты й гэта надзвычай істотна.
Падчас інтэрвію для Першага каналу Польскага радыё міністар Блашчак пракамэнтаваў скандальна вядомую замову францускіх верталётаў Каракаль.
Марыюш Блашчак: Гэтая канцэпцыя аказалася, паганай канцэпцыяй. Гэткая задума не прыносіла дададзенай вартасьці польскай абарончай прамысловасьці. Таксама яна не адпавядае вымаганьням Польскага войска.
Зараз праходзіць тэндэр на закупку верталётаў для Ваенна-марскога флёту. Важна, каб узбраеньне было выраблена ў Польшчы. Такім чынам мы забясьпечваем працай польскую абаронную прамысловасьць, польскага работніка. З гэтае прычыны, вельмі цешуся тым, што менавіта Польскі авіябудаўнічы завод у Мельцу створыць для нас гэтыя верталёты.
Пад маім кіраўніцтвам Міністэрства нацыянальнай абароны дастаўляе вам багата такіх пазытыўных навін.
Зараз гэта верталёты для Сіл спэцыяльнага прызначэньня, летась у сакавіку гэта было падпісаньне пераломнай дамовы пра дастаўку ў Польшчу амэрыканскіх сыстэмаў Patriot.
Рэалізацыя крыху меншых тэндэраў на вытворчасьць для нашай арміі сучасных дронаў, або грузавых аўтамабіляў маркі Jelcz. Варта ўзгадаць пасьпяховы тэндэр на дастаўку для Сапёрных войскаў піратэхнічных робатаў. Таксама пісталетаў вытворчасьці Фабрыкі зброі ў Радаме, або гаўбіц вырабленых у Тарнаве.
Міністар Блашчак таксама анансаваў падвышэньне заробкаў польскіх вайскоўцаў.
Таксама палітык анансаваў падвышэньне заробкаў польскіх салдат.
Марыюш Блашчак: На асабістых рахунках падвышаныя заробкі будуць пералічаныя ўжо заўтра. Заробкі шараговых салдата вырастуць на 14%, сяржантаў на 11%, а малодшых афіцэраў на 10%.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што падвышэньня заробкаў вайскоўца мае на мэце павялічэньне канкурэнтаздольнасьці вайсковых спэцыяльнасьцяў на польскім рынку працы. Паводле распараджэньня, якое міністар Блашчак падпісаў учора, сярэдні заробак у Польскім войску павінен складаць 5 530 злотых (прыблізна 1334 эўра).
Таксама палітык нагадаў, што ў бюджэце на 2019 год закладзена падвышэньне заробкаў для грамадзянскіх супрацоўнікаў Польскага войска, ў сярэднім іх заробак падрасьце на 70 эўра. Зараз завяршаюцца апошнія перамовы зь прадстаўнікамі адпаведным прафсаюзаў.
ПР/эж

Польскі авіяцыйны завод у Мельцу вырабіць верталёты для Сіл спэцыяльнага прызначэньня Польскага войска. Падпісаньне дамовы адбудзецца ў пятніцу 25 студзеня ў штаб-кватэры авіязавода ў Мельцу, што на паўднёвым-усходзе Польшчы.

Праўдападобна гаворка ідзе пра дастаўку чатырох верталётаў Black Hawk, назва якіх перакладаецца на беларускую, як чорны ястраб. Падрабязьней з тэмай. Польскі авіябудаўнічы завод у Мельцу зьяўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у сваёй галіне.

Гісторыя гэтага прадпрыемства распачалася больш чым 80 гадоў таму. У часы Польскай Народнай Рэспублікі Авіязавод у Мельцу меў рагалінаваную вытворчую базу, якая ў асноўным, грунтавалася на ліцэнзіраванай вытворчасьці савецкіх самалётаў. У прыватнасьці з канвэеру ў Мельцу выходзілі такія знакамітыя самалёты, як МіГ-15, МіГ-17 ці легендарны Ан-2.

Менавіта авіязавод у Мельцу выканае замову польскай арміі й створыць для польскіх Сіл спэцыяльнага прызначэньня чатыры сучасныя баявыя верталёты. Пытаньне абнаўленьня ўзбраеньня польскай арміі камэнтуе міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Марыюш Блашчак: Заўтра падпішу дамову на пастаўку для Польскага войска баявых верталётаў Black Hawk з Польскім авіябудаўнічым заводам у Мельцу.

Добрая навіна, бо гэта добры вытворца. Прадукт таксама правераны, правераны больш чым у 30 краінах. Дадзеная мадэль верталёта добра сябе паказала на полі бою. Наяўнасьць такога верталёту дае гарантыю таго, што Польскае войска будзе выкарыстоўваць сучасную зброю.

Новыя верталёты будуць накіраваныя ў Сілы спэцыяльнага прызначэньня. Гэта першая партыя, такім чынам толькі распачынаем нашае супрацоўніцтва.

Для мяне важна, што Польскае войска перадусім будзе карыстацца сучасным абсталяваньнем айчыннай вытворчасьці. Для мяне важна, што Польскі авіябудаўнічы завод створыць сучасныя верталёты й гэта надзвычай істотна.

Падчас інтэрвію для Першага каналу Польскага радыё міністар Блашчак пракамэнтаваў скандальна вядомую замову францускіх верталётаў Каракаль.

Марыюш Блашчак: Гэтая канцэпцыя аказалася, паганай канцэпцыяй. Гэткая задума не прыносіла дададзенай вартасьці польскай абарончай прамысловасьці. Таксама яна не адпавядае вымаганьням Польскага войска.

Зараз праходзіць тэндэр на закупку верталётаў для Ваенна-марскога флёту. Важна, каб узбраеньне было выраблена ў Польшчы. Такім чынам мы забясьпечваем працай польскую абаронную прамысловасьць, польскага работніка. З гэтае прычыны, вельмі цешуся тым, што менавіта Польскі авіябудаўнічы завод у Мельцу створыць для нас гэтыя верталёты.

Пад маім кіраўніцтвам Міністэрства нацыянальнай абароны дастаўляе вам багата такіх пазытыўных навін. Зараз гэта верталёты для Сіл спэцыяльнага прызначэньня, летась у сакавіку гэта было падпісаньне пераломнай дамовы пра дастаўку ў Польшчу амэрыканскіх сыстэмаў Patriot. Рэалізацыя крыху меншых тэндэраў на вытворчасьць для нашай арміі сучасных дронаў, або грузавых аўтамабіляў маркі Jelcz. Варта ўзгадаць пасьпяховы тэндэр на дастаўку для Сапёрных войскаў піратэхнічных робатаў. Таксама пісталетаў вытворчасьці Фабрыкі зброі ў Радаме, або гаўбіц вырабленых у Тарнаве.

Міністар Блашчак таксама анансаваў падвышэньне заробкаў польскіх вайскоўцаў.Таксама палітык анансаваў падвышэньне заробкаў польскіх салдат.

Марыюш Блашчак: На асабістых рахунках падвышаныя заробкі будуць пералічаныя ўжо заўтра. Заробкі шараговых салдата вырастуць на 14%, сяржантаў на 11%, а малодшых афіцэраў на 10%.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што падвышэньня заробкаў вайскоўца мае на мэце павялічэньне канкурэнтаздольнасьці вайсковых спэцыяльнасьцяў на польскім рынку працы.

Паводле распараджэньня, якое міністар Блашчак падпісаў учора, сярэдні заробак у Польскім войску павінен складаць 5 530 злотых (прыблізна 1334 эўра).Таксама палітык нагадаў, што ў бюджэце на 2019 год закладзена падвышэньне заробкаў для грамадзянскіх супрацоўнікаў Польскага войска, ў сярэднім іх заробак падрасьце на 70 эўра. Зараз завяршаюцца апошнія перамовы зь прадстаўнікамі адпаведным прафсаюзаў.

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

ПР/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт